Баявыя самалёты РФ у чэрвені нанеслі ў Сірыі бомбавы ўдар па базе, якая выкарыстоўвалася амерыканскім падраздзяленнем спецыяльнага прызначэння, распавялі Wall Street Journal крыніцы ў Пентагоне і брытанскім Міністэрстве абароны.

Расійскі Су-24 у Сірыі. Фота wikipedia.org

Расійскі Су-24 у Сірыі. Фота wikipedia.org

Раней Вашынгтон і Масква дамовіліся ўзгадняць палёты авіяцыі ў Сірыі і абменьвацца інфармацыяй, каб папярэджваць інцыдэнты.

Прыкладна за дзень да бамбёжкі 20 з 24 брытанскіх жаўнераў пакінулі базу. Расійскі самалёт скінуў на яе касетную бомбу 16 чэрвеня.

Штаб амерыканскай авіяцыі зафіксаваў пралёт самалёта і скантактаваўся з расейцамі, паведамляючы ім пра тое, што аб'ект нельга бамбіць, аднак праз паўтары гадзіны ўдар паўтарыўся.

Расійскія пілоты не адказвалі на запыты на частотах, якія былі ўзгодненыя амерыканскім і расійскім бакамі для каардынацыі. У выніку бамбёжак загінулі як мінімум чатыры сірыйцы, паведамляе foxnews.com.

Потым вайскоўцы РФ сталі апраўдвацца рознымі спосабамі. Спачатку заявілі, быццам думалі, што база належыць «Ісламскай дзяржаве». Потым сказалі, што Іарданія дазволіла нанесці ўдар. Потым заявілі, што не маглі адклікаць бамбавікі, бо не ведалі, якую базу амерыканцы мелі на ўвазе.

Усе апраўданні амерыканскія вайскоўцы палічылі адкрытай хлуснёй, што да мінімуму знізіла давер да расійскіх «калег» і абмен інфармацыяй з імі.

Бамбёжка, лічаць эксперты, стала адной з аперацый РФ па прымушэнні Вашынгтона да «кампрамісу» і «лепшага ўзаемадзеяння» у Сірыі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?