Улады Францыі ўхвалілі законапраект аб рэформе працоўнага заканадаўства, паведамляюць інфармагенцтвы.
Прэм'ер Манюэль Вальс скарыстаўся нарматывам, зыходзячы з якога, у выпадку, калі на наступныя суткі ні адна з парламенцкіх сіл не выкажа пярэчанняў, законапраект можа быць прыняты без галасавання ў парламенце.
Паведамляецца, што ніякіх пярэчанняў пасля ўвядзення гэтага нарматыву не паступіла.
Раней працоўная рэформа выклікала шмат пратэстаў па ўсёй Францыі. Яе сутнасць ў тым, што работадаўцы атрымаюць магчымасць павялічваць колькасць рабочых гадзін і змогуць дамаўляцца аб аплаце звышурочных непасрэдна з супрацоўнікамі, не ўзгадняючы гэта з прафсаюзамі. Таксама рэформа прадугледжвае спрашчэнне працэдуры звальнення работнікаў.
Аднак члены прафсаюзаў упэўнены, што рэформа, галоўная мэта якой — барацьба з беспрацоўем, пагоршыць умовы працы.