Забойства журналіста Паўла Шарамета арганізоўвала група асоб, заявіў генеральны пракурор Украіны Юрый Луцэнка 22 ліпеня ў Ужгарадзе, паведамляе «Украінская праўда».
Каментуючы відэа, якое ў пятніцу апублікавалі СМІ, Луцэнка сказаў: «Мы займаемся аналізам усіх відэаматэрыялаў і не толькі тых, якія вам вядомыя з сеткі інтэрнэт».
«Адзінае, пра што магу паведаміць, то забойца быў не адзін. Гэта была група. І частку гэтай групы мы ўжо бачым на відэа. Зараз робіцца ўсё, каб атрымаць экспертнае заключэнне пра тып выбухоўкі», — сказаў ён.
Луцэнка таксама сказаў, што «журналісты сумна вядомага канала (« 17 канал»), якія выпадкова паспяваюць першымі на рэзанансныя забойствы, таксама знаходзяцца ў полі зроку праваахоўнікаў і будуць дапытаныя».