Міністэрства адукацыі Турцыі закрые больш за 1600 навучальных устаноў, у тым ліку прыватныя школы, прыватныя інтэрнаты, паведамляе Hurriyet.

Міністэрства паведаміла, што 936 прыватных школ, 449 прыватных інтэрнатаў, 284 іншыя навучальныя установы будуць закрытыя з-за парушэння канстытуцыйнага парадку.

Міністэрства ўжо накіравала афіцыйнае распараджэнне аб закрыцці ўсіх правінцыйных упраўленняў нацыянальнай адукацыі Турцыі.

Многія студэнты, якія вучацца ў гэтых школах, будуць пераведзеныя ў іншыя прыватныя і дзяржаўныя школы.

Навучальныя ўстановы закрываюць з-за падазрэння аб іх датычнасці да арганізацый, звязаных з Фетулахам Гюленам, якога турэцкія ўлады вінавацяць у арганізацыі дзяржаўнага перавароту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?