З 1996 года ў Вялікабрытаніі штогод праходзіць конкурс прыгажосці Mister World. Для таго, каб атрымаць тытул, канкурсантам трэба праявіць сябе ў розных спартыўных спаборніцтвах, паказаць свае таленты і здольнасці, а таксама конкурс не абышоўся без моднага паказу на подыуме.

Сёлета перамог індыйскі акцёр і мадэль Рохіт Кхандэлвал. Таксама ён атрымаў тытул самага жаданага мужчыны ў свеце. На гэты конкурс 26-гадовы малады чалавек патрапіў пасля таго, як выйграў падобны конкурс сваёй краіны — Mister India. Як сцвярджае адзін з яго сяброў, Рохіт яшчэ нядаўна быў зусім непрыкметным, і дамогся свайго цяперашняга целаскладу, упарта займаючыся ў трэнажорнай зале.

Раней ніхто з прадстаўнікоў Індыі не даходзіў да фіналу конкурсу, гэта іх першая перамога.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0