Карыстальнікі сацсеткі Twitter выклалі відэа стральбы ў Мюнхене ля рэстарана хуткага харчавання McDonald's.

Страляніна таксама адбылася ў гандлёвым цэнтры Olympia. Паводле дадзеных МУС Баварыі, тры чалавекі загінулі. На дадзены момант у Мюнхене цалкам спынены рух грамадскага транспарту ў сувязі з тым, што зламыснік мог схавацца ў падземцы.

Паліцыя Мюнхена мае інфармацыю пра трох магчымых стралкоў, якія арудуюць у цэнтры горада. Ні адзін з іх пакуль не затрыманы. Асобы злачынцаў таксама не высветленыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0