Reuters.com

Reuters.com

Паліцыя Мюнхена паведаміла, што стральбу ў аднаго з гандлёвых цэнтраў горада зладзіў 18-гадовы іранец, які дзейнічаў адзін.

Як паведаміў на прэс-канферэнцыі начальнік паліцыі горада Губерт Андрэ, ён меў падвойнае грамадзянства Германіі і Ірана і жыў у Мюнхене ўжо некалькі гадоў.

Яго цела было знойдзена ў ходзе спецаперацыі прыкладна за кіламетр ад месца трагедыі. Пакуль невядома, ці быў ён забіты паліцэйскімі ці забіў сябе сам. Матывы яго ўчынку таксама трэба высветліць.

Увечары 22 ліпеня ў Мюнхене ля гандлёвага цэнтра «Алімпія» ў раёне Музах на паўночным захадзе Мюнхена невядомы адкрыў страляніну па мінаках, забіўшы дзевяць чалавек.

Раней паступалі звесткі, што нападнікаў было трое.

Па дадзеных уладаў, дзевяць чалавек загінулі і 16 атрымалі раненні, трое з іх знаходзяцца ў крытычным стане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?