Імаверны кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан назвала кандыдатам на пасаду віцэ-прэзідэнта сенатара ад штата Вірджынія Цімаці Кейна.

У панядзелак у Філадэльфіі адкрываецца з'езд Дэмакратычнай партыі, на якім будуць афіцыйна вылучаны кандыдаты на пасады прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта на будучых выбарах.

58-гадовы Кейн мае рэпутацыю цэнтрыста. Ён вядомы падтрымкай пагадненняў аб свабодным гандлі і негатыўным стаўленнем да абортаў.

Вірджынія - адзін са штатаў, што не вызначыліся, дзе на выбарах чакаецца напружанае суперніцтва паміж дэмакратамі і рэспубліканцамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?