Страляніну ў Мюнхене, у выніку якой загінулі дзевяць чалавек, адкрыў 18-гадовы немец іранскага паходжання Алі Санбалі, сцвярджае выданне Das Bild, якое апублікавала яго фатаграфію.

bild.de

bild.de

Раней прадстаўнік пракуратуры Томас Штайнкраус-Кох заявіў, што ў забойцы маглі быць праблемы з псіхікай. Ён cказаў, што стралок, па наяўных звестках, звяртаўся да доктара ў сувязі з дэпрэсіяй, аднак звярнуў увагу, што пакуль прайшло недастаткова часу, каб цалкам пацвердзіць гэтыя звесткі.

Па словах кіраўніка мюнхенскай паліцыі Хубертуса Андрэ, у паліцыі ніякіх дадзеных пра сувязі стрэлка з радыкальнымі ісламскімі групоўкамі, у тым ліку і з «Ісламскай дзяржавай».

Забойца быў грамадзянінам Германіі іранскага паходжання, аднак нарадзіўся ён менавіта на тэрыторыі ФРГ і вучыўся ў адной з мясцовых ВНУ. Андрэ таксама распавёў, што стралок карыстаўся пісталетам Glock, на які ў яго не было дазволу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?