Аэрапорт Мадэйры атрымае імя форварда «Рэала» і зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду.
Getty
Пра рашэнне змяніць назву паветранай гавані паведаміў кіраўнік урада выспы Мігель Альбукерке.
Раналду нарадзіўся ў сталіцы Мадэйры Фуншале. Гэтым летам Крышціяну стаў чэмпіёнам Еўропы ў складзе зборнай Партугаліі, будучы капітанам каманды.
Міжнародны аэрапорт Мадэйры быў адкрыты ў 1964 годзе. Гадавы пасажыраабарот складае каля 2,5 млн чалавек.