Цырымонія афіцыйнага адкрыцця пасольства Венгрыі ў Беларусі пройдзе 3 чэрвеня ў Мінску. Аб гэтым паведаміў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Венгрыі ў Беларусі Ферэнц Контра.

Чакаецца, што выкананне консульскіх функцый дыпламатычная місія пачне ў сярэдзіне чэрвеня.

«Адкрыццё венгерскага пасольства пацвярджае нашу цікавасць да Беларусі. У краін нядрэнныя паказчыкі ў гандлёва‑эканамічным супрацоўніцтве, аднак рэзервы яшчэ ёсць. Мы таксама зацікаўлены ў інтэнсіфікацыі міжчалавечых кантактаў: у нас ёсць намер выдаваць як мага больш віз беларусам», — падкрэсліў Ферэнц Контра.

Пасол выказаў шкадаванне наконт таго, што беларусы і венгры «пакуль вельмі мала ведаюць адзін пра аднаго».

«Тэма Беларусі з’яўляецца ў маёй краіне тады, калі што‑небудзь здараецца, і я не лічу гэта нармальным. Упэўнены, што звычайныя навіны аб Беларусі і аб Венгрыі павінны з’яўляцца на інфармацыйных прасторах дзвюх краін штодзённа», — дадаў дыпламат.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0