Уся расійская каманда з 387 атлетаў не паедзе на Алімпіяду-2016 у Рыа-дэ-Жанейра ў пакаранне за допінгавыя парушэнні, пра гэта піша брытанская газета Daily Mail.

Фота ria.ru

Фота ria.ru

Як паведамляе выданне са спасылкай на дасведчаныя крыніцы, Міжнародны алімпійскі камітэт мае намер пакараць ўсю зборную ў поўным складзе за расійскую «дзяржаўную допінгавую праграму».

Крыніца ў камітэце таксама распавяла, што там думаюць адхіліць Расію ад удзелу ў зімовай Алімпіядзе ў Паўднёвай Карэі. У МАК хочуць паказаць, што «допінг — атака на ўвесь спорт».

Раней паведамлялася, што алімпійскі камітэт Расіі (АКР) адправіў у аргкамітэт Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра на зацвярджэнне поўны спіс складу зборнай Расіі.

Гульні пройдуць у Рыа-дэ-Жанейра з 5 па 21 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?