Ігар Платніцкі

«Вы ведаеце, што ў нас ёсць самалёты. У хуткім часе мы вам пакажам хоць невялікае, але наша авіяцыйнае звяно, якое будзе працаваць на карысць рэспублікі», — заявіў Ігар Платніцкі, так званы старшыня рады міністраў «Луганскай народнай рэспублікі».

Пра гэта паведаміў афіцыйны тэлеканал ГТРК «ЛНР»:

Сюжэт навінаў быў прысвечаны вучэнням «народнай міліцыі ЛНР» — прычым тэмай вучэнняў было перасячэнне воднай перашкоды. «Хутка, я ўпэўнены, мы навучымся лятаць», — сказаў Платніцкі.

Так званая «Луганская народная рэспубліка», адпачатку існуе выключна дзякуючы забяспячэнню з боку РФ. Эксперты неаднаразова адзначалі, што «ДНР» і «ЛНР» выдаюць за трафейныя танкі, артылерыю і іншую зброю, атрыманую з Расіі.

Відавочна, тое ж самае можа адбыцца і ў выпадку з «авіяцыяй ЛНР». У 2015 годзе расійскія СМІ заяўлялі, што «ЛНР» на Луганскім рамонтным авіязаводзе захапіла адзін бамбардыроўшчык Су-25. 

Ніколі не было відэадоказаў, што гэты самалёт быў здольны лятаць, аднак на гэты раз, магчыма, у «ЛНР» дзіўным чынам, з'явяцца адразу некалькі баяздольных Су-25.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?