24.07.2016 / 13:14

Паліцыя: Моцнае эмацыянальнае ўздзеянне на Мюнхенскага стралка аказаў учынак Андэрса Брэйвіка 6

У паліцыі лічаць, што на Мюнхенскага стралка аказаў моцнае эмацыянальнае ўздзеянне ўчынак Андэрса Брэйвіка, які ўчыніў бойню ў Нарвегіі пяць гадоў таму.

Паводле дадзеных следства, Мюнхенскі стралок меў цяжкую форму псіхічнага захворвання з шэрагу дэпрэсіўных. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мюнхене ў суботу, 23 ліпеня, пракурор Томас Штайнкраус-Кох (Thomas Steinkraus-Koch), перадае DW.

Пракурор дадаў, што 18-гадовы немец іранскага паходжання, які падазраецца ў здзяйсненні злачынства, павінен быў назірацца ў дактароў.

Імя сталка — Алі Давід Санбалі, ён быў грамадзянінам Германіі, які нарадзіўся ў сям'і іранцаў, бацька працуе таксістам, маці — у буйной гандлёвай сетцы. Ён нарадзіўся і вырас у Мюнхене.

У паліцыі паведамілі, што ён «абсалютна не меў ніякага дачынення да тэмы бежанцаў». Таксама не знойдзена ніякіх доказаў дачынення стрэлка да тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».

У ходзе нападу Алі Давід Санбалі выкарыстаў пісталет дзевятага калібра, у яго заплечніку было знойдзена 300 патронаў. Пры ператрусу ў яго ў пакоі была знойдзена вялікая колькасць матэрыялаў з газет і часопісаў з інфармацыяй пра напады адзіночак з агнястрэльнай зброяй у выніку «раптоўнага вар'яцтва». У яго ў пакоі таксама была знойдзена кніга «Лютасць ў галаве: Чаму студэнты забіваюць», паведамілі ў пракуратуры.

У паліцыі лічаць, што на «стралка» аказаў моцнае эмацыянальнае ўздзеянне ўчынак Андэрса Брэйвіка, які быў асуджаны на 21 год зняволеньня за забойства 77 чалавек. Брэйвік ажыццявіў выбух у цэнтры Осла, а таксама напаў на маладзёжны лагер Нарвежскай рабочай партыі 22 ліпеня 2011 года.

Усяго ў ходзе страляніны ў Мюнхене 22 лiпеня былі параненыя 27 чалавек, з іх 10 знаходзяцца ў цяжкім стане. Стралок забіў 9 чалавек, а потым стрэліў сабе ў галаву.

Германія аплаквае маладых людзей, забітых 22 ліпеня ў Мюнхене, сямёра з якіх былі падлеткамі. Наймалодшаму было 13 гадоў.

Deutsche Welle

0
Правда / Адказаць
24.07.2016 / 14:45
Ну так посмотрел, что в тюрьме у Брейвика телевизор, DVD, библиотека... Тоже решил остаться безнаказанным. Толерантнее, еще толерантнее!
0
газі / Адказаць
24.07.2016 / 18:58
Брэшуць, Брэйвік як раз страляў такіх, як гэты, імігрантау, з якімі цацкаліся нарвежскія левакі у тым лагеры
0
Ясь / Адказаць
24.07.2016 / 20:21
Якім шляхам зброя трапіла ў рукі маладзёна, які “меў цяжкую форму псіхічнага захворвання з шэрагу дэпрэсіўных”?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру