У Мінску пасля наезду на бардзюр перакуліўся самаходны каток. Сур'ёзна пацярпеў кіроўца.
Фота: МГУ МНС
Як паведаміла прэс-служба МГУ МНС, паведамленне пра аварыю паступіла ад відавочцаў а 3-й гадзіне ночы 24 ліпеня.
На вул. Прыдарожнай ратавальнікі ўбачылі, што пасля наезду на бардзюр перакуліўся пнеўмашынны самаходны каток «Амкадор-6641». Машына належыць УП «Рэмаўтадор Савецкага раёна».
Работнікі МНС з выкарыстаннем аварыйна-выратавальнага прыстасавання дасталі з салона вадзіцеля 1956 года нараджэння.
Фота: МГУ МНС
Паводле папярэдніх звестак, кіроўца быў у стане алкагольнага ап'янення. З дыягназам «раструшчанай левай ступні» яго шпіталізавалі.
0
0
0
0
0
0