24.07.2016 / 15:12

З'езд партыі «Справядлівы свет» вылучыў 50 кандыдатаў у дэпутаты 4

Удзельнічаць у выбарчай кампаніі ў якасці кандыдата ў дэпутаты, у прыватнасці, мае намер старшыня партыі Сяргей Калякін.

Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» вылучае 50 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Адпаведнае рашэнне прынята 24 ліпеня на пазачарговым XIX з'ездзе партыі ў Мінску.

На маючых адбыцца 11 верасня выбарах «Справядлівы свет» мае намер пазіцыянаваць сябе партыяй, якая «выказвае і адстойвае інтарэсы людзей, што жывуць на даходы ад уласнай працоўнай дзейнасці або якія атрымліваюць пенсіі, стыпендыі і іншыя сацыяльныя дапамогі, крытычна ацэньвае вынікі дзейнасці дзеючых органаў улады» — гэта вынікае з платформы партыі на парламенцкія выбары.

Каб спыніць эканамічную і сацыяльную дэградацыю краіны, падзенне жыццёвага ўзроўню людзей, «Справядлівы свет» прапаноўвае «ажыццявіць новы курс, які дазволіць забяспечыць Беларусі ўстойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё і павышэнне дабрабыту грамадзян».

У платформе партыі падкрэсліваецца, што паспяховая рэалізацыя новага курсу сацыяльна-эканамічнага развіцця магчымая толькі пры ўмове сур'ёзных змяненняў у палітычнай сферы. Пад такімі змяненнямі «Справядлівы свет» разумее:

— пераход да аднапалатнага парламента і значнае пашырэнне яго паўнамоцтваў, у тым ліку па сцвярджэнні ўрада, абранні і прызначэнні вышэйшых службовых асоб дзяржавы;

— забеспячэнне гарантый функцыянавання самастойнай і незалежнай судовай улады шляхам абрання суддзяў Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў непасрэдна парламентам;

— рэалізацыю ў Беларусі агульнаеўрапейскай хартыі самакіравання, абранне кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў тайным галасаваннем;

— заснаванне інстытута ўпаўнаважанага па правах чалавека.

0
Свабода / Адказаць
24.07.2016 / 15:39
Гэта ўсе сябры гэтай "партыі"? Ведаюць, што не пройдуць, а ісці на выбарчыя ўчасткі заклікаюць, займаюцца непатрэбнай працай і гуляюць па правілах улады.
0
Местачковец / Адказаць
24.07.2016 / 16:37
Я за такія прапановы прагаласаў бы.
0
kipelshtein / Адказаць
24.07.2016 / 16:45
Сяргей Калякін з таварышамі меў большасць у вярхоўным савеце 13 ск.і што "пра-ў" што меў ? і зараз заклікае вярнуцца у сьветлае мінулае ?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру