24.07.2016 / 17:07

МАК вынес вердыкт па ўскрытых фактах дзяржаўнай допінг-праграмы Расіі 33

У нядзелю адбылося пасяджэнне выканкама МАК, на якім абмяркоўвалася магчымае адхіленне зборнай Расіі ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях.

МАК пацвердзіў, што не будзе адхіляць зборную Расіі ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях. 

Але расійскія лёгкаатлеты, акрамя Дар'і Клішынай, не змогуць выступіць на Гульнях у Бразіліі.

Таксама Міжнародны алімпійскі камітэт пацвердзіў, што рашэнне па допуску расійскіх атлетаў на АГ-2016 будуць прымаць міжнародныя федэрацыі па відах спорту.

18 ліпеня незалежная камісія Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) на чале з Рычардам Макларэнам прадставіла даклад аб выніках расследавання абвінавачванняў у допінгавых махінацыях на Алімпійскіх гульнях 2014 года ў Сочы. На яго аснове выканкам WADA рэкамендаваў МАК, Міжнароднаму Паралімпійскаму камітэту і ўсім міжнародным спартовым федэрацыям адхіліць расійскіх спартоўцаў ад удзелу ў сваіх спаборніцтвах.

21 ліпеня адбылося пасяджэнне Спартыўнага арбітражнага суда (CAS), на якім быў адхілены пазоў Алімпійскага камітэта Расіі (ОКР) да Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF) па справе 68 расійскіх спартоўцаў.

0
Янка / Адказаць
24.07.2016 / 17:13
Зразумела ,Путлер усе зрабіў каб не выгналі з Алімпіяды, пытанне колькі за гэта заплацілі з чорнай касы?
0
Z / Адказаць
24.07.2016 / 17:26
Не зусім так, кожны атлет павінен даказаць сваю "чысціню": Цытата з пастановы: 1. The IOC will not accept any entry of any Russian athlete in the Olympic Games Rio 2016 unless such athlete can meet the conditions set out below...
0
ОНИ ТАМ НЕНУЖНЫ / Адказаць
24.07.2016 / 18:00
А ЗРЯ
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру