24.07.2016 / 17:34

Брат Барака Абамы выступіў у падтрымку Дональда Трампа ФОТА 5

Зводны брат прэзідэнта ЗША Барака Абамы кеніец Малік заявіў, што сярод кандыдатаў у прэзідэнты ЗША падтрымлівае мільярдэра Дональда Трампа, паведамляе The New York Post.

«Мне падабаецца Дональд Трамп, таму што ён кажа ад сэрца. Зрабіць Амерыку зноў вялікай — гэта выдатны слоган. Я б хацеў з ім сустрэцца», — сказаў Малік пры сустрэчы з журналістам выдання ў сваёй вёсцы Кагела.

Па яго словах, ён «глыбока расчараваўся» у палітыцы адміністрацыі яго брата Барака, праз што ён, будучы доўгі час дэмакратам, вырашыў падтрымліваць «партыю Лінкальна» — Рэспубліканскую партыю.

Малік адзначыў, што «апошняй кропляй» стала тое, што ФБР рэкамендавала не прыцягваць да адказнасці кандыдата ад дэмакратаў Хілары Клінтан за выкарыстанне прыватнага паштовага сервера для абмену канфідэнцыйнай інфармацыяй на пасадзе дзяржсакратара ЗША.

Таксама ён распавёў, што яму было непрыемна рашэнне Клінтан і яго брата забіць былога лідара Лівіі Муамара Кадафі, якога ён называе адным са сваіх лепшых сяброў.

У яго планах паехаць назад у Злучаныя Штаты ў лістападзе, каб на выбарах прэзідэнта ЗША прагаласаваць за Трампа.

Сам Трамп ў сваім твітары пракаментаваў гэтую інфармацыю, напісаўшы, што Абама, «верагодна, ставіўся кепска» да Маліка, «як і да ўсіх астатніх».

0
Президент Гомельского района / Адказаць
24.07.2016 / 17:52
Думаю убить кадафи хорошая мысль.С такой пазицией малику дадут вид на жительство только в беларуси,в сша ты должен быть чем то полезен.
0
Петрович / Адказаць
24.07.2016 / 17:59
Неудзивицельна. Бо Клинтаниха гэта яшчэ горшы варыянт ,чым братан Малика, яки пра...рау пуцину Украину, Сирыю, Эуропу и усё на свеце. Гэта старая ведзьма здасць апошняе - санкцыи с пуцина и яго гэбоускага кодла, бо падлоулена на финансаванни Сбербанкам РФ. Дональд, давай!!!
0
тутэйший / Адказаць
24.07.2016 / 23:02
Петрович, кто-то из штаба трампа был советником януковча
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру