Сёння днём, 24 ліпеня, у Крупскім раёне адбылося ДТЗ з удзелам двух легкавых аўтамабіляў «Хёндэ» і «Аўдзі», паведаміла ў сваім фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік СК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.
usk.minobl
Па папярэдніх дадзеных кіроўца «Хёндэ», які не справіўся з кіраваннем, сутыкнуўся з «Аўдзі», што ехаў насустрач. Ад атрыманых цяжкіх цялесных пашкоджанняў кіроўца (мужчына, 1986 г.н.) і пасажыр (жанчына 1992 г.н.) «Хёндэ» загінулі на месцы.
Малое дзіця, 2015 г.н., пасажыр «Хёндэ», з цяжкімі траўмамі было шпіталізавана. Нягледзячы на намаганні дактароў, дзіця памерла.
Следчыя ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі ДАІ і спецыялістамі ГКСЭ праводзяць агляд месца здарэння, шэраг першапачатковыя следчыя дзеянні.
0
0
0
0
0
0