Міністр абароны Балгарыі Мікалай Ненчаў заявіў у нядзелю, 24 ліпеня, што ў апошнія месяцы вырасла колькасць парушэнняў паветранай прасторы краіны расійскімі ваеннымі і камерцыйнымі самалётамі. Ён расцаніў гэта як «правакацыі» у дачыненні да Балгарыі і яе ваенна-паветраных сіл, перадае агенцтва Reuters.

Міністр абароны Балгарыі Мікалай Ненчаў

Кіраўнік ваеннага ведамства ў эфіры тэлеканала Nova TV заявіў, што толькі за чэрвень было зафіксавана 10 такіх інцыдэнтаў: чатыры выпадкі пралёта расійскіх вайсковых самалётаў праз балгарскую зону адказнасці ў рамках абавязацельстваў па членству ў НАТА і шэсць аналагічных выпадкаў з пасажырскімі лайнерамі.

Паводле міністра, расійскія самалёты пры ўваходзе ў паветраную прастору Балгарыі, як правіла, выключаюць транспондары — прылады, якія спрашчаюць вызначэнне месцазнаходжання самалёта. Ён паведаміў, што Балгарыя ўжо запатрабавала ад РФ тлумачэнняў з гэтай нагоды.

Міністэрства абароны Расіі пакуль не пракаментавала гэтую заяву, адзначае РІА «Новості».

Раней у НАТО заяўлялі пра актыўнасць расійскіх ВКС ў еўрапейскай паветранай прасторы, у прыватнасці, над Балтыйскім морам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?