Забойства Паўла Шарамета прагучэла шырокім рэхам у амерыканскіх сродках масавай інфармацыі, а таксама сярод беларускіх грамадаў і суполак у Злучаных Штатах.
У нядзелю, 24 ліпеня ў царкве св. Еўфрасінні Полацкай у горадзе Саўт-Рывер (штат Нью-Джэрсі) літургія, адслужаная а. Стывэнам (Канстанцінопальскі патрыярхат), закончылася малітвай за душу Паўла Шарамета і адспяваннем «Вечная памяць».