30.07.2016 / 15:58

Новае ВІДЭА ад Гізуна: сакральны топас Адама Міцкевіча 17

«Вялікі паэт Адам Міцкевіч — прыўлашчыць яго імя каму толькі не хацелася: беларусам, палякам, літоўцам. Але Адам насамрэч вялікі творца — яго таленту хапае на ўсіх. Для сэрца Міцкевіча найдаражэйшымі і мілейшымі праз усё жыццё заставаліся мясціны і вобразы яго малой радзімы. Вось дзе малое напраўду робіцца вялікім», — так пачынаецца новае відэа Алеся Гізуна і Аляксандра Трыпуцькі пра мясціны, апетыя слаўным паэтам. 

Глянуўшы відэа, вы прагуляецеся па Туганавіцкім парку, дакранецеся да Каменя філарэтаў, зачарпнеце празрыстай вады Свіцязі. 

Уключайце! 

***

Глядзіце таксама: Кіпятак — гейзер Наваградскага ўзвышша

Алесь Гізун, Аляксандр Трыпуцька

0
legacy / Адказаць
25.07.2016 / 13:17
Цукерачка!
0
Сяржук Вінаградаў / Адказаць
25.07.2016 / 14:29
Добра зробленае відэа зь цікавым зьместам пра сучасьнікаў Міцкевіча філаматаў і Марылю Верашчаку, а таксама пра прыроду краю: возера Сьвіцязь, Туганавіцкі Парк, Камень Філарэтаў. Літва, бацькоўскі край, ты як здароўе тое.
0
Стары Ліс / Адказаць
25.07.2016 / 17:50
"Прыўлашчыць яго імя раз і назаўжды каму толькі ня мроілася..." - беларусы нават яшчэ і не спрабавалі гэта зрабіць! Баяцца. Але пастаўленыя першымі ў сьпіс "прыўлашчальнікаў". Гэтакі традыцыйны беларускі мазахізм.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру