Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

У аўторак, 26 ліпеня, ноччу месцамі, днём пераважна па заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы, днём навальніцы будуць суправаджацца парывістым ветрам. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе +17 + 22°С, максімальная днём дасягне адзнак +27 + 32°С.

У сераду, 27 ліпеня, захаваецца няўстойлівае надвор'е, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі чакаецца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай згусціцца слабы туман.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +15 + 20°С, максімальная днём ад + 24°С па паўночным захадзе да + 33°С па поўдні краіны.

У чацвер, 28 ліпеня, чакаецца гарачае надвор'е. месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +15 + 21°С, максімальная днём +26 + 31°С, па поўдні паветра прагрэецца ддо + 33°С.

У пятніцу, 29 ліпеня, тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам франтальнага падзелу. ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Днём у асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы і ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, магчымы град. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +15 + 21°С, максімальная днём +22 + 29°С, па паўднёвым усходзе +30 + 33°С.

У выходныя таксама месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +13 + 20°С, максімальная днём +22 + 29°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?