Змаганьне за паўабаронцу нацыянальнай зборнай і ўжо былога гульца лонданскага "Арсэналу" працягваецца.

Паводле гішпанскага выданьня Marca, у Кайзэрсўатэрне напярэдадні матчу зборнай Беларусі і Нямеччыны капітан нашай харугвы Аляксандар Глеб і яго агент Мікалай Шпілеўскі правялі перамовы са спартовым дырэктарам «Барсэлёны» Чыкі Бэгірыстайнам на прадмет пераходу беларуса ў склад каталёнцаў.

Зараз прадстаўнікі «Барсы» чакаюць на адказ ад Глеба‑старэйшага, на якога таксама спакусіўся мілянскі «Інтэр».

Прессбол

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0