25.07.2016 / 14:31

Burger King захапіў чыгуначны вакзал, KFC — ГЦ «Сталіцу»: фастфуд заваёўвае Мінск  9

Адразу два новыя рэстараны хуткага харчавання адкрываюцца ў Мінску. Burger King адкрыў новае памяшканне проста ў зале чакання чыгуначнага вакзала.

Чацвёрты па ліку рэстаран сёння не працуе з тэхнічных прычын, але ўжо з аўторка будзе гатовы прымаць кліентаў з 5:00 раніцы да 2:00 ночы.

У новым памяшканні будуць працаваць 4 касы. Пасадачных месцаў каля 20-ці, але месца дазволіць узяць замову з сабой у цягнік ці сесці ў зале чакання.

KFC адкрыў вялікае памяшканне на самым ніжнім паверсе ў ГЦ «Сталіца». 

Пяты па ліку фастфуд-рэстаран адкрыўся ў былой кавярні «Кружка». У новым памяшканні плануюць пратэсціраваць аўтамат для прыёму замовы без удзелу супрацоўніка.

Час працы новага KFC: з 10:00 да 22:00.

Мікіта Недаверкаў

0
Никс / Адказаць
25.07.2016 / 14:50
На фиг нам фастфуд!!!!!
0
Вася з пiларамы / Адказаць
25.07.2016 / 15:12
Я был во всех гамбургерных Минска, а в этих ещё не был. Вот и план на выходные. Спасибо НН, чуть не пропустил!
0
tumash / Адказаць
25.07.2016 / 15:12
За тым, каб быў выбар. Хочаш у Фальконе, хочаш - златку ў Хутка-смачна, хочаш - Бургер кінг. Вакзал - месца, якое насычана турыстамі. Тут павінна быць кавярня міжнароднай сеткі.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру