Чытачы «Нашай Нівы» з Гомеля даслалі ў рэдакцыю абураны ліст з крытыкай начнога клуба «Red Pub», які праводзіць вечарыны з назвай «Мама Раша».
«Што далей, — пішуць чытачы, — «Пуцін паці»?»
Мы дазваніліся да арт-дырэктара клуба Яўгена Валасюка, які патлумачыў такі выбар фармату вечарын.
«Дагэтуль у нас былі вечарыны «Рускі дух», але гэта проста папсовая рэінкарнацыя дыскатэк 90-х, проста звычайная расійская папса грае. Цяпер вось «Мама Раша». Мы не сепаратысты, проста трэба неяк гэта ўсё назваць. Мы прасцей да гэтага ставімся — ніякай палітычнай падаплёкі», — сказаў Яўген і запэўніў, што цяпер у клубе нібыта прапрацоўваецца ідэя паці ў «выключна беларускім фармаце».