Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не плануе браць удзел у цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра.

«Не, у планах такой паездкі няма ў прэзідэнта, там графік іншы рабочы», — сказаў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

Ён дадаў, што пакуль невядома, ці наведае прэзідэнт якое-небудзь спаборніцтва ў рамках Алімпіяды.

За дзень да гэтага міжнародны алімпійскі камітэт прыняў рашэнне не адхіляць зборную Расіі ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях, нягледзячы на допінгавы скандал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?