Цана на нафту маркі Brent у ходзе гандлёвай сесіі 25 ліпеня апусцілася на 1,8%, да $44,87 за бараль, паведамляецца на сайце біржы ICE. Амерыканская марка WTI патаннела на 2,07%, да $43,29 за бочку.

Нафта падае ў цане на фоне паведамленняў аб павелічэнні колькасці буравых установак у ЗША. Паводле дадзеных Baker Hughes, лік свідравін вырас на 14 штук, да 371. Рост назіраецца трэці тыдзень запар.

30 чэрвеня СМІ паведамілі, што Сірыя адышла ад стратэгіі павелічэння продажаў нафты на азіяцкіх рынках і паступова саступае долю ў сусветным гандлі сваім канкурэнтам у надзеі на аднаўленне цэн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?