AP, Reuters
Амерыканскія выбаршчыкі аддаюць перавагу кандыдату ў прэзідэнты ЗША ад рэспубліканцаў Дональду Трампу над прадстаўніцай дэмакратаў Хілары Клінтан. Такія вынікі апытання CNN / ORC.
Гэта найлепшы вынік Трампа пачынаючы з верасня 2015 г. — ён мае 44% у параўнанні з 39% у кандыдата ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан, 9% у кандыдата ад лібертарыянскай партыі Гэры Джонсана і 3% кандыдата ад «зялёных» Джыл Стэйн.
У апытанні, дзе прадстаўлены толькі два кандыдаты, Дональд Трамп набірае 48%, а Хілары Клінтан — 45%.
Як адзначаецца, Трамп нарасціў папулярнасць за кошт галасоў незалежных выбаршчыкаў, якія не асацыююць сябе з пэўнай партыяй — цяпер яго падтрымліваюць 46% «незалежных» на 31%, які выказваўся ў яго падтрымку ў канвента Рэспубліканскай партыі, на якім яго афіцыйна абвясцілі кандыдатам у прэзідэнты ЗША.
Затое Клінтан страціла падтрымку «незалежных» — з 34% да 28%.
Як адзначаюць сацыёлагі, пасля канвента ў Кліўлендзе рэйтынг Трампа вырас адразу на 6 працэнтных пунктаў. І, як піша CNN, такога значнага росту рэйтынгаў не назіралася з выбараў 2000 года, калі і Джордж Буш, і Эл Гор пасля Канвенце нарасцілі сваю падтрымку на 8%.