У першай палове 2016 года за невыкананне закона аб дзяржаўнай мове да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 180 чалавек, інфармуе латвійскі Цэнтр дзяржаўнай мовы.

Супрацоўнікі дэпартамента моўнага кантролю правялі 1592 праверкі выкарыстання адзінай дзяржаўнай мовы. Пачата 249 справаводстваў аб адміністрацыйных парушэннях.

Самыя характэрныя парушэнні па-ранейшаму — невыкарыстанне дзяржаўнай мовы пры выкананні службовых і прафесійных абавязкаў. За гэтае парушэнне да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 139 чалавек.

У першай палове гэтага года атрымана і разгледжана 497 скаргаў на парушэнні патрабаванняў закона аб дзяржаўнай мовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?