Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 жніўня, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.

Павелічэнне кошту закране прадукцыю ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман». Так, цыгарэты Alliance стануць даражэйшыя на 5 капеек, некаторыя віды цыгарэт Pall Mall — на 10 капеек, а некаторыя віды Kent — на 15 капеек.

Стане даражэйшай і прадукцыя ТАА «Тытунь-Інвест». Напрыклад, некаторыя віды цыгарэт Monte Carlo і Winston павялічацца ў цане на 5 капеек, Camel — 5-10 капеек.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?