Фота abiturient.ru.
Мы прагледзелі прахадныя балы 2016 года ў пяці сталічных універсітэтах, якія ўжо апублікавалі гэтыя звесткі.
З чаго складаюцца вынікі абітурыентаў? Гэта сярэдні бал атэстата + вынік трох ЦТ. Напрыклад, калі сярэдні бал атэстата — 60, а ўсе тры ЦТ здадзеныя на 40, то абітурыент набірае 180 балаў.
Топ-10 спецыяльнасцяў з самымі нізкімі прахаднымі баламі
Універсітэт | Факультэт | Спецыяльнасць | Прахадны бал | |
1 | Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт | Вайсковы факультэт | Хімія (радыяцыйная, хімічная і біялагічная абарона) | 100 |
2 | Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт | Вайскова-тэхнічны факультэт | Пад’ёмна-транспартныя, будаўнічыя, дарожныя машыны і абсталяванне (кіраванне падраздзяленнямі інжынерных войскаў) — у інтарэсах Унутраных войскаў | 105 |
3 | Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт | Факультэт энергетычнага будаўніцтва | Караблебудаванне і тэхнічная эксплуатацыя воднага транспарту | 118 |
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт | Аўтатрактарны факультэт | Дызайн гусенічных і колавых машын | 118,3 | |
4 | Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь | Спецыяльнасць «правазнаўства» — у інтарэсах Міністэрства абароны | Спецыялізацыя «Адміністрацыйна-прававая дзейнасць» | 132 |
5 | Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д. Сахарава БДУ | Прыродаахоўная дзейнасць | Энергаэфектыўныя тэхналогіі і энергетычны менеджмент | 142 |
6 | Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка | Фізіка-матэматычны факультэт | Фізіка і інфарматыка | 143 |
7 | Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт | Фізічны факультэт | Усе спецыяльнасці | 167 |
Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь | Крымінальна-выканаўчы факультэт | Спецыяльнасць «правазнаўства»; спецыялізацыя «Крымінальна-выканаўчая дзейнасць» | 167 (для хлопцаў); 309 (для дзяўчат) | |
8 | Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт | Аўтатрактарны факультэт | Гарадскі электрычны транспарт | 168 |
9 | Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт | Аўтатрактарны факультэт | Рухавікі ўнутранага згарання | 171 |
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт | Факультэт тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі | Упаковачная вытворчасць | 171 | |
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт | Прыборабудаўнічы факультэт | Тэхналогія матэрыялаў і кампанентаў электроннай тэхнікі | 171 | |
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт | Факультэт транспартных камунікацый | Геадэзія | 171 | |
10 | Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка | Фізіка-матэматычны факультэт | Матэматыка і інфарматыка | 172 |
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка | Факультэт дашкольнай адукацыі | Дашкольная адукацыя | 172 | |
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт | Тэхналогія і абсталяванне ювелірнай вытворчасці | 172 |
У БДУ на вайсковы факультэт на спецыяльнасць «геаінфармацыйныя сістэмы (спецыяльныя)» залічылі ўсіх, хто паступаў. Гэтак жа, як і на геаграфічны факультэт на спецыяльнасці «гідраметэаралогія», «геалогія і разведка радовішчаў карысных выкапняў» і «геаінфармацыйныя сістэмы (зямельна-кадастравыя)».
У Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце самы нізкі прахадны бал на бюджэт на факультэце міжкультурных камунікацый на спецыяльнасць «іспанская мова і другая замежная мова са спецыялізацыяй» — 223 балы.
Топ-10 спецыяльнасцяў з самымі высокімі прахаднымі баламі
Універсітэт | Факультэт | Спецыяльнасць | Прахадны бал | |
1 | Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт | Факультэт міжнародных адносін | Міжнародныя адносіны; Міжнароднае права | 382 |
2 | Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт | Факультэт міжнародных адносін | Лінгвакраіназнаўства | 381 |
3 | Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт | Перакладчыцкі факультэт | Кітайская мова (на базе англійскай / кітайскай мовы) і другая замежная мова са спецыялізацыяй | 377 |
4 | Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь | Следча-экспертны факультэт | Спецыяльнасць «Судовыя крыміналістычныя экспертызы» — у інтарэсах Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз | 372 (для дзяўчат); 216 (для хлопцаў) |
5 | Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт | Перакладчыцкі факультэт | Англійская мова і другая замежная мова са спецыялізацыяй | 371 |
6 | Інстытут бізнэсу і менеджменту тэхналогій | Бізнэс-адміністраванне; Лагістыка; Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі | 370 | |
7 | Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт | Факультэт міжнародных адносін | Мытная справа | 363 |
8 | Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт | Факультэт міжкультурных камунікацый | Англійская мова і другая замежная мова са спецыялізацыяй | 362 |
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт | Юрыдычны факультэт | Паліталогія | 362 | |
Інстытут журналістыкі БДУ | Інфармацыя і камунікацыя | 362 | ||
9 | Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт | Факультэт міжнародных адносін | Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму); Сусветная эканоміка | 361 |
10 | Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт | Факультэт маркетынгу менеджменту і прадпрымальніцтва | Бізнэс-адміністраванне | 357 |
У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка найвышэйшы прахадны бал на бюджэт на факультэце спецыяльнай адукацыі на спецыяльнасць «лагапедыя» – 329 балаў.