Імкнучыся абараніць будучыню сваіх папугаяў і ківі, улады Новай Зеландыі вырашылі знішчыць усіх дзікіх драпежнікаў да 2050 года, паведамляе Gizmodo.

Знішчэнню падлягаюць сотні тысяч пацукоў, апосумаў, тхароў, гарнастаяў, дзікіх катоў і іншых шкоднікаў. Усе гэтыя жывёлы былі завезеныя ў Новую Зеландыю з іншых тэрыторый і штогод забіваюць мільёны мясцовых птушак.

Лісіны кузу, адзін з асноўных шкоднікаў ў Новай Зеландыі. Фота: anastgal.livejournal.com

На барацьбу з драпежнікамі плануецца выдаткаваць парадку 28 млн даляраў, частка якіх пойдзе на распрацоўку новых тэхналогій барацьбы са шкоднікамі — акрамя традыцыйных пестыцыдаў і платоў.

Гэтым зоймецца кампанія Predator Free New Zealand Ltd, якая паставіла сваёй мэтай здзейсніць «навуковы прарыў», вынікам чаго стане вынішчэнне ў краіне хаця б аднаго віду драпежнікаў да 2025 года.

Вядома, такія меры могуць падацца залішне жорсткімі, але да з'яўлення еўрапейцаў і маоры (прывезлі пацукоў і сабак) экасістэма Новай Зеландыі была больш гарманічнай і збалансаванай.

Міністр Новай Зеландыі па пытаннях захавання навакольнага асяроддзя Мэгі Бэры адзначыла, што ўнікальныя жывёлы і расліны з'яўляюцца цэнтральным элементам нацыянальнай ідэнтычнасці новазеландцаў.

Мільёны гадоў прадстаўнікі мясцовай фауны эвалюцыянавалі ў свеце, дзе не было млекакормячых, і ў выніку гэтага яны аказаліся надзвычай уразлівымі да прышлых драпежнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?