26.07.2016 / 23:14

27 ліпеня — свята, якое адмяніў Лукашэнка 17

З 1991 па 1996 гады — галоўнае нацыянальнае свята — Дзень Незалежнасці — адзначалася менавіта 27 ліпеня

З 1991 па 1996 гг. 27 Ліпеня было галоўным нацыянальным святам краіны

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Яна абвясціла поўны дзяржаўны суверэнітэт БССР як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў і незалежнасць знешніх адносінах.

25 жніўня 1991 года Дэкларацыя атрымала статус канстытуцыйнага закона, на падставе якога былі ўнесеныя змены і дапаўненні ў Канстытуцыю БССР 1978 года.

19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб назве рэспублікі, у адпаведнасці з якім яна стала называцца Рэспублікай Беларусь. Была ўведзена новая дзяржаўная сімволіка — бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня».

8 снежня 1991 года ў беларускай урадавай рэзідэнцыі ў Віскулях Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны дэнансавалі дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР.

З 1991 па 1996 гады галоўнае нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці — адзначаўся 27 ліпеня і быў прымеркаваны да даты прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце.

Пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі падчас рэспубліканскага рэферэндуму 1996 года было прынята рашэнне аб святкаванні Дня незалежнасці 3 ліпеня, у дзень вызвалення Мінска ад нацыстаў.

Грамадскасць адзначае 27 ліпеня, як і Дзень Волі 25 сакавіка, рознымі акцыямі.

Так грамадскі дзеяч, экс-палітвязень Зміцер Дашкевіч анансаваў на раніцу серады, а 8.30, акцыю на Плошчы Незалежнасці з бел-чырвона-белымі сцягамі.

Таксама плануецца пікет а 17-й каля Філармоніі, а 19-й у мінскім мікрараёне Сухарава з бясплатным канцэртам выступіць вядомы беларускі музыка Лявон Вольскі.

Са святам, чытачы!

0
Dronby / Адказаць
26.07.2016 / 23:37
Vielmi prychoża
0
Юзiк / Адказаць
27.07.2016 / 00:13
Са святам, беларусы!
0
RSHBS / Адказаць
27.07.2016 / 00:36
Са святам!
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру