27.07.2016 / 14:00

Да вас звярнуліся па-беларуску. Што рабіць? Просты мануал 6

Піша Дыяна Даражок.

Я размаўляю па-беларуску з 17 год. І вось за ўвесь гэты час у мяне ёсць толькі адно жаданне: каб у Беларусі да беларускай мовы нарэшце пачалі ставіцца проста і звыкла — як да сваёй мовы.

Даю просты мануал.

Да вас звярнуліся па-беларуску. Што рабіць?

Можаш адказаць па-беларуску — адкажы.

Не можаш адказаць па-беларуску — адкажы на той мове, якой валодаеш. Беларусы разумеюць і па-руску, і па-ўкраінску, і па-польску, і на большасці славянскіх моваў.

Не зразумеў пытання — перапытай так, каб пачуць ветлівы адказ.

Не трэба захапляцца і выказваць рэспект. Гэта як рэспект ангельцу за тое, што размаўляе па-ангельску. Нонсэнс.

Не трэба прасіць прабачэння за тое, што «я не размаўляю, бо баюся зрабіць памылку». Мы вас ні ў чым не вінавацім.

Не трэба ў грамадскім месцы пытацца пра акалічнасці жыцця, працы і прычын беларускамоўнасці. А то наступным разам, чэснае слова, пасаджу і прымушу слухаць. А потым паклічу ўсіх сваіх беларускамоўных сяброў, каб і яны расказалі.

Усім вітанні, і добрага лета!

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Ліпень 27 / Адказаць
27.07.2016 / 14:29
+100500. 1995--2016 камунікую па-беларуску ў Беларусі. У розныя гады -- розныя нюансы, але базавыя пункты якраз гэтакія.
0
кот / Адказаць
27.07.2016 / 14:41
Ничего не треба рабить.
0
смит / Адказаць
27.07.2016 / 16:06
Адказаць па-беларуску.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру