27.07.2016 / 14:16

Алена Прытула распавяла змест сваёй апошняй размовы з Паўлам Шараметам 15

Алена Прытула (справа) на пахаванні Паўла Шарамета. Фота Аляксандр Васюковіч для «Медузы».

Уладальніца выдання «Украінская праўда» Алена Прытула, якая была грамадзянскай жонкай загінулага журналіста Паўла Шарамета, у сябе ў фэйсбуку распавяла пра апошнюю размову з ім.

Прытула адзначыла, што ў апошні вечар, праведзены з Шараметам, яны абмяркоўвалі пост журналіста і блогера з Луганска Сяргея Іванова ў сацыяльнай сетцы Facebook, які змяшчаў абразы на яе адрас.

«Мы казалі пра тое, што ў некаторых людзей ёсць пакліканне — прыносіць іншым людзям боль. У той момант мы не ведалі, што ёсць яшчэ і іншыя людзі, якія ўжо выношвалі план яго забойства. Я свядома стаўлю знак роўнасці паміж тымі, хто яго падарваў, і тымі, хто ў апошні вечар атруціў яго жыццё. Так нельга. Трэба спыніць гэтае ганенне і нянавісць у «Фэйсбуку», — напісала Прытула на сваёй старонцы ў Facebook.

Размова з Шараметам, са слоў Прытулы, адбылася ў часе вечаровага шпацыру напярэдадні.

Прытула таксама падзякавала ўсім, хто выказаў ёй словы падтрымкі ў сувязі з гібеллю мужа. Паводле яе слоў, яна не сумняваецца, што следчыя знойдуць забойцаў Шарамета.

Іваноў абвінаваціў выданне Прытулы, «Украінскую праўду», у атрыманні грошай ад украінскага мультымільянера Грыгарышына.

Вядомы беларускі журналіст Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня ў выніку выбуху. Выбухоўка была падкладзеная пад сядзенне кіроўцы ў аўтамабіль, у якім ён ехаў у Кіеве.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Ігар / Адказаць
27.07.2016 / 14:27
"Алена Прытула, якая была грамадзянскай жонкай..." Гэта што значыць? У ЗАГСе распісаныя, а ў царкве не венчаныя?
0
Варта ўдакладніць / Адказаць
27.07.2016 / 14:43
Калі ўжо перадрукоўваеце пасты некага, то рабіце гэта цалкам, калі ласка. Спачатку Прытула назвала Іванова падонкам за тое, што ён піша пра тое, што Украінскую праўду фінансуе расійскі алігарх Грыгарышын, а потым заклікала спыніць нянавісць у фэйсбуку. Можна ўсё спісаць на тое, што яна яшчэ не адыйшла ад шоку, але навошта тады вы перадрукоўваеце гэты цынізм і маніпуляванне?
0
думка / Адказаць
27.07.2016 / 15:07
"Раньше я думала, что соболезнование - это обычная формальность, ведь и так понятно, что вы сильно сопереживаете, когда умирает кто-то рядом. На самом деле ваши сообщения и письма придают смысл жизни Паши". Яна забылася, што раньше быў яшчэ Гангадзэ??? Яна мне не падабаецца, і піша як пазёрша, неяк па-падлеткаваму. Прыгожай у Шарамета дачка вырасла.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру