Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.
Паведамленне пра магчымую пагрозу абвалу дзевяціпавярховага дома па вуліцы Галавацкага ў Гомелі паступіла ў МНС ад яго жыхароў у першай палове дня. На месца тут жа выехала група ратавальнікаў. Яны аператыўна эвакуявалі 30 жыхароў «аварыйнага» пад'езда, у тым ліку 5 дзяцей.
Пры аглядзе будынка высветлілася, што пліта аднаго з тарцавых балконаў адышла ад сцяны прыкладна на 0,5 см. Па ацэнцы спецыяльнай камісіі, якая таксама працавала на месцы здарэння, што сітуацыя пагрозы абвалу будынка не нясе.
Затым усе жыхары вярнуліся ў кватэры. Іх жыццю нішто не пагражае, удакладнілі ў абласным упраўленні МНС.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары