27.07.2016 / 15:18

Стаў вядомы час развітання з Міхаілам Дземчуком

Стаў вядомы час і месца развітання з віцэ-прэм'ерам, прафесарам Міхаілам Дземчуком

Паніхіда адбудзецца ў чацвер (28 ліпеня) у КЗ «Мінск» (вул. Кастрычніцкая, 5) з 11:00 да 12:00, паведамілі «Нашай Ніве» сваякі памерлага.

Пахаванне адбудзецца на Усходніх могілках Мінска з 13:20 да 14:00.

Былы віцэ-прэм'ер урада Беларусі Міхаіл Дзямчук пражыў 70 гадоў.

Дзямчук нарадзіўся ў 1946 у вёсцы Дзявяткі Кобрынскага раёна.

Ён быў доктарам фізіка-матэматычных навук, прафесарам і членам-карэспандэнтам Акадэміі навук Беларусі.

Ён скончыў Белдзяржуніверсітэт у 1968. Працаваў тамсама ў лабараторыі НДІ прыкладных фізічных праблем. У 1988 стаў міністрам народнай адукацыі БССР.

У 1989 як дэпутат прызначанага саветамі Вярхоўнага Савета БССР сваім выступам падтрымаў Закон аб мовах, які замацоўваў дзяржаўнасць беларускай мовы.

З 1991 — віцэ-прэм'ерам ва ўрадзе Кебіча. Ад 1994 да 2000 працаваў рэктарам Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. А на 2000—2001 вярнуўся ва ўрад, ужо Ярмошына, віцэ-прэм'ерам.

З 2002 быў рэктарам Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ.

МН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру