27.07.2016 / 15:41

Мінчукі прапануюць за грошы налавіць пакемонаў, а таксама возяць на машынах, каб збіраць пакемонаў па ўсім горадзе 4

Звышпапулярная гульня Pokemon Go спараджае новыя паслугі, пра якія раней ніхто не чуў. Калі глянуць на дошку прыватных абвестак сайта onliner.by, то там гульцы ў пакемонаў могуць адшукаць шмат цікавага для сябе.

Ёсць прынамсі дзве абвесткі, дзе людзі прапануюць свае паслугі па лоўлі пакемонаў. За 5 рублёў кліентам прапануецца «нагуляць» тэлефон на 10-12 кіламетраў. «Праз паўтары-дзве гадзіны вярну тэлефон, поўны пакемонаў», — гаворыцца ў абвестцы.

Пакемонаў прапануюць лавіць каля вадасховішча Дразды. Каментатары, праўда, да такой ініцыятывы настроеныя не дужа ветліва. «Сам ты пакемон, ідзі падпрацоўку знайдзі, прадпрымальнік», — пішуць яму.

За «пракачку» на новыя ўзроўні пакемонаў прапануюць наступны цэннік: 1 гадзіна – 5 рублёў, 2 гадзіны – 9 рублёў, суткі – 20.

Іншыя робяць яшчэ хітрэй: прадаюць ужо «пракачаныя» акаўнты ў гульні. Акаўнт 17 узроўню прадаецца за 30 рублёў, але магчымы торг. Але такія самыя прапановы ёсць і па 50 рублёў. За 20 «лэвэл» просяць цэлых 100 рублёў.

Самая, мабыць, незвычайная прапанова – гэта лоўля пакемонаў на машыне.

«Ваджу аўтамабіль для збору пакемонаў і не толькі. Гадзіна – 20 рублёў, калі тры чалавекі – то па 7 рублёў з кожнага». Такое вось сафары.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Зміцер Панкавец

0
Ліцьвін / Адказаць
27.07.2016 / 19:17
Колькі можна піярыць гэтую гульню, я сабе ні ставіў і ставіць ня буду ня толькі гэтую гульлню, але і ўсе астатнія.
0
Заходні Беларус / Адказаць
27.07.2016 / 19:26
игра для придурков и разведок
0
Святлана, / Адказаць
27.07.2016 / 20:21
У поле трэба ісці збожжа жаць, на такой спякоце пакемоны будуць здавацца за кожнай купінай
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру