27.07.2016 / 16:58

У Польшчы ўведзеная абавязковая рэгістрацыя SIM-картак 5

У Польшчы пачаў дзейнічаць новы закон пра антытэрарыстычныя дзеянні, які абавязвае аператараў мабільнай сувязі ідэнтыфікаваць абанентаў.

З 25 ліпеня 2016 года немагчыма будзе купіць новыя SIM-карткі, не паведаміўшы аператару свае пашпартныя дадзеныя. Ужо набытыя карты будуць актыўнымі да 1 лютага 2017 года. Каб мець магчымасць карыстацца імі, таксама трэба будзе прадставіць свае дадзеныя, бо ў адваротным выпадку яны будуць заблакаваныя. 

Прайсці рэгістрацыю можна ў адпаведных салонах сувязі. У Польшчы каля 27 мільёнаў незарэгістраваных SIM-карт. Паколькі іх трэба будзе зарэгістраваць, то ў бліжэйшы час у салонах сувязі чакаюцца чэргі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Туш / Адказаць
27.07.2016 / 20:28
Чарговы тупізм ад польскай правіцы. Бэк ін PRL
0
bhagawan / Адказаць
27.07.2016 / 21:21
аллах акбар шмат каго напужаў
0
Ў Hrodna / Адказаць
27.07.2016 / 22:01
Пераймаюць досвед усходніх суседзяў)
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру