27.07.2016 / 17:24

Анатоль Лябедзька: Ніводнага чалавека ад АГП не ўключылі ў выбарчыя камісіі ў Мінску 7

Па словах лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі, з паўсотні чалавек улады так і не з маглі выбраць «патрэбнага» чальца камісіі.

Анатоль Лябедзька

«Я таксама ішоў у чальцы камісіі, але не ўключылі анікога з 50 ці 60 чалавек ад АГП, якія падавалі заявы ў сталіцы, — паведаміў Анатоль Лябедзька. – Я лічу гэта індыкатарам. Бо шмат размоў вялося і ў краіне, і за яе межамі пра пэўную лібералізацыю. Але фарміраванне камісій – гэта «лакмусавая папера», якая кажа, ці ёсць тыя змены. І мы бачым, што зменаў няма, усё на тым жа ўзроўні, што і дзесяць, дваццаць гадоў таму».

Дарэчы, нядаўна Ілля Дабратвор распавёў, што яго жонцы і іншым патэнцыйным чальцам камісій ад незалежнага прафсаюза РЭП тэлефанавалі з Мінскага райвыканкама і спрабавалі адгаварыць ад удзелу ў выбарах.

Як стала вядома, з 21 чалавека, што падавалі заявы ад прафсаюза РЭП, у камісіі прайшлі толькі трое. Жонкі Дабратвора сярод іх няма – ёй адмовілі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

УШ

0
уражанне / Адказаць
27.07.2016 / 17:40
Ну, і колькі яшчэ ў нас будуць ладзіць лахатроны? З іншага боку, гэта ж як трэба баяцца сумленных выбараў! Рэжым ведае, што ўжо не пераможа па сумленнаму?! Вось так дрэнны вынік таксама вынік. Няма цяпер, што раньш было, лукашыстыя фальсіфікатары, справа ідзе да фіналу.
0
Мікола / Адказаць
27.07.2016 / 18:01
Я бачу на фота твар стомленага чалавека ў гадах, які зноў і зноў сядае за стол гуляць з шулерам.
0
Конь / Адказаць
27.07.2016 / 18:33
А як жа конi? Коней чаму не уключылI?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру