Дваіх мужчынаў абвінавачваюць у махлярстве – нібыта яны бралі грошы ў кліентаў на вытворчасць мэблі, а ў выніку самі з’ехалі ва Украіну.

Фота — rbc.ua

Фота — rbc.ua

Крымінальная справа распачалася пасля таго, як у міліцыю пачалі звяртацца падманутыя кліенты. Высветлілася, што двое жыхароў Гомеля з’ехалі ва Украіну, набраўшы перад гэтым шмат замоваў на вытворчасць мэблі.

«Абвінавачванне па артыкуле «махлярства» ім прад'яўлена завочна. Матэрыялы аб вышуку падазраваных у махлярстве беларусаў рыхтуюць для перадачы ўкраінскім боку», — паведамілі Sputnik.by у МУС Беларусі.

Супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю маюць інфармацыю, што больш за 3500 рублёў (35 мільёнаў да дэнамінацыі), якія двое мужчынаў атрымалі злачынным шляхам, ім былі неабходныя для ўдзелу ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны. Таксама гаворыцца пра «бясспрэчныя дадзеныя пра іх удзел у ваенных канфліктах іншай краіны», таму гаворка будзе ісці аб завядзенні справы за ўдзел у баявых дзеяннях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0