28.07.2016 / 14:30

Трое ў лодцы крычалі «Алаху акбар» у Францыі — і былі затрыманыя паліцыяй 4

У чацвер, 28 ліпеня, на поўдні Францыі паліцыя затрымала трох мужчын, якія крычалі з лодкі «Алаху Акбар». Пра гэта паведамляе rfi.fr са спасылкай на Reuters.

Мужчыны на лодцы былі затрыманыя непадалёк ад Марсэля, у Касісе. Па паведамленні пракуратуры, яны выкрыквалі «Алаху Акбар».

Таксама сёння стала вядома, што прэзідэнт Франсуа Алянд заявіў, што ў Францыі будзе створана Нацыянальная гвардыя, якая павінна будзе аказваць дапамогу сілам правапарадку ў барацьбе з тэрарыстычнай пагрозай.

Нацгвардыя будзе створана на аснове «існуючага аперацыйнага рэзерву», — удакладняе ў сваім камюніке Елісейскі палац. Чакаецца, што гвардзейцы пачнуць да выканання абавязкаў у пачатку восені.

Аланд адзначыў, што мэта рэзервістаў «не падмяняць сабой сілы правапарадку, але дапамагаць ім, узмацняць іх».

Пасля тэракту ў Ніцы 14 ліпеня Алянд абвясціў пра мабілізацыю рэзерву арміі, паліцыі і жандармерыі для гарантавання бяспекі ў краіне. Прэзідэнт таксама заклікаў французаў запісвацца ў рэзервісты.

Чакаецца, што да канца ліпеня аператыўны рэзерв паліцыі і жандармерыі складзе каля 15 тысяч чалавек.

0
Гы / Адказаць
28.07.2016 / 14:39
Трое ў лодцы, не лiчачы Алаха
0
Ок / Адказаць
28.07.2016 / 14:45
Раньше, лет 25 назад, думать надо было.
0
хмарка / Адказаць
28.07.2016 / 16:08
В Беларуси им бы впаяли бы штраф за нецензурную брань, а во Франции их отпустят, там полиция не фальшывасведчыць, они же не стреляли.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру