ААТ «АСБ Беларусбанк» з 1 жніўня ўводзіць плату за прагляд балансу на картцы ў прыладах іншых банкаў.

«З 1 жніўня ўводзіцца плата за прагляд балансу (даступнай рэшты) па картцы ў прыладах іншых банкаў. У прыладах Белаграпрамбанка, БПБ-Сбербанка і Белінвестбанка ў залежнасці ад валюты рахунку яна складзе 10 капеек/$ 0,1 (еўра) / 5 расійскіх рублёў, ў прыладах іншых банкаў-рэзідэнтаў — 50 капеек/$ 0,3 (еўра) / 20 расійскіх рублёў, у прыладах банкаў-нерэзідэнтаў — Br1 / $ 0,5 (еўра) / 35 расійскіх рублёў», - гаворыцца ў паведамленні.

У Беларусбанку звярнулі ўвагу, што зняцце наяўных грашовых сродкаў у банкаматах ААТ «Белаграпрамбанк», ААТ «БПС-Сбербанк», ААТ «Белінвестбанк» ажыццяўляецца без грашовага збору.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?