28.07.2016 / 15:12

Энергазабеспячэнне ў цэнтры Мінска адноўлена

Такую інфармацыю размясціў у Facebook намеснік генеральнага дырэктара РУП «Мінскэнерга» Юрый Мішук.

«У 14.33 усе спажыўцы ў цэнтры Мінска падключаныя», — паведаміў Юрый Мішук.

Сёння ў 12.20 і 12.25 адбылося адключэнне двух участкаў ліній 6 кВ ў цэнтры сталіцы. Адзін з участкаў ліній 6 кВ, пашкоджаны «Мінскрамбудам», падключаны ў 13.30, электразабеспячэнне адноўлена на вуліцах Пуліхава, Азгура, часткова Леніна. Праз яшчэ гадзіну электрычнасць вярнулася да ўсіх спажыўцоў.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру