Канцлер Германіі Ангела Меркель заявіла, што міграцыйная палітыка краіны не зменіцца з-за нядаўніх нападаў на мірных жыхароў.
Яна падкрэсліла, што Германія працягне прытрымлівацца сваёй канстытуцыі і даваць прытулак тым, хто ратуецца ўцёкамі з зон узброеных канфліктаў.
Меркель таксама заявіла, што тыя ўцекачы, якія здзяйсняюць напады, фактычна здзекуюцца з людзей, якія ім дапамагаюць, а таксама з тых мігрантаў, якія сапраўды маюць патрэбу ў абароне.