28.07.2016 / 16:04

МАГАТЭ: Адказнасць за бяспеку і ахову АЭС, якая будуецца, ляжыць на дзяржаве 4

Адказнасць за кіраванне прамысловай бяспекай, радыяцыйную бяспеку і ахову АЭС, якая будуецца, ляжыць на дзяржаве — такая сутнасць адказу прэс-службы Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі на пытанне, ці мае намер МАГАТЭ правяраць інфармацыю пра інцыдэнт на будаўніцтве Беларускай АЭС.

Нагадаем, 25 ліпеня СМІ паведамілі, што 10 красавіка падчас трэніровачнай пробнай ўстаноўкі корпуса рэактара 330-тонны агрэгат сарваўся і ўпаў з вышыні ад 2 да 4 метраў. Генпадрадчык будаўніцтва станцыі — расійская група кампаній «АСЭ» — паспяшаўся абвергнуць гэтую інфармацыю, аднак Мінэнерга Беларусі прызнала, што на станцыі была «няштатная сітуацыя». «Няштатная сітуацыя адбылася на пляцоўцы захоўвання корпуса рэактара пры правядзенні такелажных работ па яго перамяшчэнні ў гарызантальнай плоскасці», — гаварылася ў паведамленні Мінэнерга.

У прэс-службе МАГАТЭ адзначаюць, што агенцтва дае «падтрымку дзяржавам-членам у іх працы па выкананні ўзятых на сябе абавязкаў». «Мы робім гэта, да прыкладу, праз нашы стандарты бяспекі або шляхам падавання дзяржавам-членам паводле іх запыту аглядаў па бяспецы і ахове і аказання ацэначных паслуг. Для любой спецыфічнай інфармацыі мы рэкамендуем звязацца з мясцовымі ўладамі», — гаворыцца ў каментарыі.

У прэс-службе МАГАТЭ таксама падкрэслілі, што «станцыя ў працэсе будаўніцтва не ўяўляе небяспекі для насельніцтва да таго моманту, пакуль не загружанае ядзернае паліва».

Варта адзначыць, што ў красавіку гэтага года падчас візіту ў Беларусь генеральны дырэктар МАГАТЭ Юкія Амана наведаў будоўлю АЭС. «Можна сказаць, што стварэнне двухблокавай станцыі ў Астраўцы ўяўляе сабой адзін з найбольш паспяховых праектаў у краінах, якія выходзяць на шлях развіцця атамнай энергетыкі», — сказаў ён тады.

Юкія Амана таксама заявіў: «Няма неабходнасці нагадваць, што бяспека з'яўляецца асноўным напрамкам нашай працы, і аварыя на Фукусіме прадэманстравала, што нават у вельмі развітых у прамысловых адносінах краінах магчымыя аварыі такога роду». Адзначыўшы, што з моманту аварыі на Фукусіме бяспека АЭС у свеце значна вырасла, гендырэктар МАГАТЭ падкрэсліў, што «гэта не дае нам якой-небудзь падставы да самазаспакаення».

Зараз у Беларусі з візітам знаходзяцца эксперты МАГАТЭ. Як паведаміла 27 ліпеня Міністэрства энергетыкі, яны прыбылі «з мэтай сумеснай ацэнкі працэсу падрыхтоўкі місіі МАГАТЭ па разглядзе праектавання пляцоўкі з улікам знешніх падзей (місія SEED)», якая раней была запытаная беларускім бокам. Спецыяльныя місіі SEED ацэньваюць выбар будаўнічай пляцоўкі для ўзвядзення атамных аб'ектаў.

0
Адидас Бульба / Адказаць
28.07.2016 / 16:38
ну, вядома. што яны яшчэ могуць сказаць. Памятаю, пасля Чарнобыля таксама прыязджау нейкi чыноунiк з МАГАТЭ (здаецца, Блiкс). Якiя салодкiя песнi тады ён спявау...
0
Уладзімір Рыгоравіч / Адказаць
28.07.2016 / 17:32
Дык спачатку зрабіце хоць што-небудзь, каб у Беларусі дзяржава была!!! Самы дурны з дурных здольны высвятліць, што няма дзяржавы ў мясцовасці, дзе карыстальнікам толькі адной, роднай мовы выжыць немагчыма. Усе прэтэнзіі па існаванню лукашыскага рэжыма да дзярждэпартамента ЗША. Расею вунь як нахіляюць, ажно да алімпіяды дайшло, а гэты рэжым якбы і Маскве ўжо невыгодны. Але існуе і існуе. Ну хто яго яшчэ падтрымлівае, калі не Вашынгтон, а, таварышы з МАГАТЭ?
0
а1 / Адказаць
28.07.2016 / 18:00
"... Але існуе і існуе. Ну хто яго яшчэ падтрымлівае, калі не Вашынгтон, а, таварышы з МАГАТЭ..." Не Вашингтон, не... Магадишо. Режим поддерживают сомалийские пираты на пару с марсианами, но никак не кремлядь, чо... "...Самы дурны з дурных здольны высвятліць, што няма дзяржавы ў мясцовасці, дзе карыстальнікам толькі адной, роднай мовы выжыць немагчыма..." Неправда ваша. Есть государство, пусть и корявое, но есть. А то, что вы в него вписаться не смогли, вовсе не значит, что его нет...
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру