Нацыянальная рада Украіны па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання на сённяшнім пасяджэнні выключыла з пераліку замежных праграм, якія дазволеныя для рэтрансляцыі ва Украіне, расійскі тэлеканал «Настальгія».
Кадр з відеа
Прычынай такога рашэння сталі выяўленыя рэгулятарам парушэнні, звязаныя з законамі аб дэкамунізацыі.
У прыватнасці, эфір тэлеканала аформлены сімволікай Савецкага Саюза (яго лагатып утрымлівае выявы сярпа і молата), а ў штодзённай перадачы «Прошедшее Время» ўтрымліваецца інфармацыя з перадач «Время», дзе акцэнтуецца ўвага на дасягненнях СССР пад кіраўніцтвам Камуністычнай партыі.