28.07.2016 / 22:00

У Пецярбургу прыкрыюць голае цела Давыда ў адказ на скаргу гараджанкі 19

Арганізатары мультымедыйнай выставы «Мікеланджэла. Стварэнне свету» ў расійскім Санкт-Пецярбургу вырашылі адзець копію статуі Давыда, усталяваную каля царквы Святой Ганны на Кірачнай вуліцы.

Скульптура Давыда, копію якой паставілі ў Санкт-Пецярбургу. Фота uffizi.org

Рашэнне прынялі пасля скаргі гараджанкі, якая заявіла, што скульптура псуе вобраз горада і дрэнна ўплывае на дзяцей.

Арганізатары запусцілі акцыю «Адзень Давыда»: да 15 жніўня яны будуць прымаць ад жыхароў Пецярбурга прапановы па ўборы для статуі, а затым выберуць найлепшы варыянт і сшыюць гарнітур. Арганізатары выставы паабяцалі, што да пачатку навучальнага года геніталіі і ягадзіцы скульптуры Мікеланджэла будуць прыкрытыя.

Гараджанка паскардзілася на галізну Давыда ў пятніцу, 22 ліпеня. Яна адправіла зварот упаўнаважанаму па правах дзіцяці ў Санкт-Пецярбургу.

«Як можна было паставіць гэтага мужыка без штаноў у цэнтры Пецярбурга, каля школы і царквы? Гэты гігант нявечыць дзіцячыя душы!» — адзначаецца ў лісце, апублікаваным на сайце ўпаўнаважанага. Па словах супрацоўнікаў апарата амбудсмэна, у асабістай гутарцы паўплываць на жыхарку не ўдалося.

0
мент паганы / Адказаць
28.07.2016 / 22:12
Ватнік, вушанка-какошнік, анучы, лапці і бараду. Усё перавязаць кал. стужкамі. Тады будзе іпаслата і для дзетак павучальна.
0
Zhvir / Адказаць
28.07.2016 / 22:27
Dovno pora ! Nokoniec-to položat biezobraziju koniec-to !
0
Генэрал Голад / Адказаць
28.07.2016 / 22:27
можна абвязаць чэлес каларадзкай стужкай: і цнатліва, і патрыятычненька.
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру