28.07.2016 / 22:16

Як беспрацоўных прымусілі таптаць зямлю пяць гадзін ВІДЭА 22

Улад, беспрацоўны з Бярозаўскага раёна, паказаў, як яго і іншых людзей прымусілі таптаць зямлю. Па словах Улада, у гэтым заключалася адпрацоўка, на якую іх адправілі ў службе занятасці, піша Onliner.by.

Ён растлумачыў, што ўсіх беспрацоўных, якія стаяць на ўліку ў службе занятасці, раз на месяц адпраўляюць працаваць. Каля тыдня таму Улада запрасілі на адпрацоўку, прыстрашыўшы ў выпадку няяўкі зняць яго з уліку. Яго папярэдзілі, што з сабой трэба ўзяць гумовыя боты.

На наступны дзень Улад і яшчэ некалькі беспрацоўных адправіліся ў калгас на пасадку буякоў. На месцы ж ім прапанавалі ўтрамбаваць грунт — але не інструментамі, а нагамі.

Беспрацоўным прыйшлося таптаць зямлю пяць гадзiн, з дзявятай раніцы да другой дня. Уладу такая праца не спадабалася: «На дварэ 21-е стагоддзе, а мы нагамі топчам зямлю». Але прадстаўнік сельскагаспадарчага прадпрыемства заявіў, што ўсё так і павінна быць, таму што ў цяпліцу не праязджае спецыяльная машына для ўтрамбоўкі грунту.

Супрацоўніца ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, якое накіравала групу людзей на такую адпрацоўку, заявіла, што да яе скаргаў не паступала і калі кагосьці штосьці не задавальняе, яна разбярэцца.

0
Ліпень 28 / Адказаць
28.07.2016 / 22:22
З рабамі можна рабіць што-заўгодна. Такі рэжым.
0
Zhvir / Адказаць
28.07.2016 / 22:24
Zdziek z liudziej. Znieviali da bydla.
0
Мінак / Адказаць
28.07.2016 / 22:30
а як віно элітных сартоў у Францыі топчуць, не бачыў?
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру